«Сёння ня мой дзень (СНД)»(верш Усевалада Сцебуракі)«Сёньня ня мой дзень» – тахкае глуха сэрца. Сёньня ня мой дзень – слота на вуліцы зноў. Сёньня ня мой дзень вы ужо мне паверце. Белы такі дзень з чорных такіх сноў. Сёньня ня мой дзень – рукі дрыжаць над паперай. «Сёньня ня мой дзень» - у скронях пульсуе кроў. Сёньня ня мой дзень - вецер смугою шэрай рве на шматкі вясёлку з ўчорашніх каляроў. Сёньня ня мой дзень як тэстамент у капэрце. Сёньня ня мой дзень – скуль толькі ўзяўся ён? Сёньня ня мой дзень! Як бы ў яго не памерці. У самы ня мой дзень З усіх не маіх дзён... |
Дискография |
Рассылка |