18 сакавіка ў 18.00 ў кафэ «Loft» (г.Мінск, вул. Пятруся Броўкі 22) «S°unduk» возьме ўдзел у дабрачынным канцэрце «Добрая нядзеля!». Канцэрт арганізоўваецца ў падтрымку і для збору сродкаў для маладой беларускай мастачкі Стасі Майстрэнка, якой патрэбна дапамога ў барацьбе з цяжкой хваробай.
Разам з гуртам «S°unduk» на сцэну выйдуць Руся і «CherryVata crew», Паліна Рэспубліка, а таксама гурт «BosaeSonca».
На канцэрце таксама адбудзецца аўкцыён-распродаж твораў мастацтва ад розных беларускіх творцаў, сяброў Стасі і проста неабыякавых людзей мастацтва.
Уваход на канцэрт будзе каштаваць дабравольнага ахвяравання на лячэнне Стасі, суму якога кожны вырашыць для сябе сам.
Тыя ж, хто на канцэрт трапіць ня змогуць, маюць магчымасьць дапамагчы Стасі, пералічыўшы грашовае ахвяраванне. Падрабязныя дадзеныя дабрачынных рахункаў можна пабачыць тут:
http://belarusbank.by/ru/blagotvoritelnost/1128.
Першакрыніца