14 мая ў Музеі Янкі Купалы -- "Фестываль беларускай, не зусім беларускай і зусім не беларускай рэкламы"14 мая Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае наведаць у Музейную ноч «Фестываль беларускай, не зусім беларускай і зусім не беларускай рэкламы». Толькі ў гэты вечар залы музея прератворацца ў крэатыўную прастору незвычайных забаў. Мэта, якую ставяць арганізатары акцыі, — пераканаць людзей у тым, што музей — гэта модна, цікава і весела!18.00–19.00 Урачыстае адкрыццё выстаўкі «Свет там думкі хітрыя знае…» (рэклама ў перыядычным друку пач. ХХ ст. і ў артэфактах эпохі)
Адкуль і калі ў нашым жыцці з’явілася рэклама? Адказ на гэта пытанне — выстаўка «Свет там думкі хітрыя знае…»(рэклама ў перыядычным друку пач. ХХ ст. і ў артэфактах эпохі. Яна пазнаёміць гасцей з гісторыяй з’яўлення рэкламы, пакажа, як рэкламавалі сваю прадукцыю вядомыя кампаніі «Nestle», «Kodak», «Vichy» на пач. XX ст. З вашым удзелам рэклама «ажыве». Вы зможаце пакінуць свае абвесткі на рэкламнай тумбе і атрымаць у падарунак газеты пач. XX ст. з рук хлопчыка-разносчыка газет.
18.00–00.00 Арт-дзея «Аднак»
Толькі ў гэты вечар на экране — рэкламныя ролікі-ўдзельнікі фестывалю беларускамоўнай рэкламы «AD.NAK-2010».
19.00–22.00 Арт-дзея «Дзіцячыя мары»
Арт-дзея прыемна здзівіць і дзяцей, і дарослых. Героі папулярнага мультыплікацыйнага фільма «Маша і Мядзведзь» прапануюць акунуцца ў свет дзяцінства, згадаць сваю самую запаветную мару і паспрабаваць здзейсніць яе.
19.00–22.00 Арт-дзея «Эксперты прыгажосці»
Хто не хоча адкрыць сакрэт вечнай прыгажосці і маладосці?! Майстар-клас, публічныя лекцыі-кансультацыі экспертаў прыгажосці, падарункі ад беларускай кампаніі «MODUM» дадуць Вам такую магчымасць!
19.00–22.00 Арт-дзея «Яго вялікасць джаз» ці «У джазе не толькі паненкі»
Ці ведаеце Вы, што такое імправізыцыя, свінг, джаз? Не? Тады Вам да нас! Кожны атрымае ўнікальную магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі аднаго з музыкаў вялікага аркестра!
19.00–22.00 Арт-дзея «Фотаатэлье запрашае»
Наведайце нашу адмысловую акцыю і ў Вашым фотаальбоме з’явіцца эксклюзіўны фотаздымак, дзе Яна — абаяльная і прывабная, а Ён — зачараваны і пераможаны!
20.00–23.00 Музычна-тэатралізаваная праграма «Адгукніся, душа!.."
Жывы гук і добры настрой падораць Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» БДПУ імя М.Танка, гурт «ALTA MENTE» і Каця Ваданосава, гурт «Нельга Забыць» і Міхась Бараноўскі і інш.
Музей будзе здзіўляць! Музей чакае кожнага!
Уваход: 5000 рубhttp://nn.by/?c=ar&i=54172