«Вясна»Адна ў пустой кватэрыПад надакучлiвы грукат дзверы Яна таньчыла, як адчувала, Спявала аб тым,што чакала… I бачыла люстэрка, Як кружыцца сукенка,i кветкi Імгненна на ёй расквiтнелi - Як зоркi гарэлi… Вясна ў яе рухах, Вясна ў яе спевах, Ня бойся, паслухай: Вясна любiць смелых! У косы яе птушкi Уплятаюць блакiтныя стужкi, З кожным крокам яе быццам сонца ўстае, Разам з ёю пяе – Е-Е-Е! Хвалюецца паветра У прадчуваннi вясновага ветру, А яна ўсмiхаецца, шчыра вiтаецца I пачынаецца… Вясна ў яе рухах, Вясна ў яе спевах, Ня бойся, паслухай: Вясна любiць смелых! |
Дискография |
Рассылка |