«Чаму?»(верш Андрэя Хадановіча)Прыходзiць Алёнка i мучае: — Чаму агуркі калючыя? Чаму люстэрка бліскучае? Чаму парфума пахучая, А госці прыходзяць кучаю? Чаму такая трындзючая Ў навінах тэлевядучая, А мамка на татку злючая, Як посуд мые анучаю? Чаму казюрка паўзучая? Чаму крапіва пякучая? А дзверы — такія рыпучыя? А ўколы — такія балючыя? Чаму агуркі калючыя? — Таму што ты даставучая! |
Дискография |
Рассылка |