«Горад»Гэты горад шэрага колеруНам сказаў: нічога не збудзецца. Гэты горад шэрага колеру Нас развёў па сваіх шэрых вуліцах. Я трымала цябе моцна за руку, Шэры страх чытала ў тваіх вачах. Гэты горад шэрага колеру Рыхтаваў нам нядобры шэры шлях... Як шкада, што мы не пазнаем Адзін аднаго ужо заутра, Як шкада, што мы ня ўбачым Рознакаляровай вясны, Як шкада: у шэрым горадзе Немагчыма пазнаць, дзе няпраўда, дзе праўда — Шэрае сонца, шэрыя людзі, шэрыя сны... У гэтым горадзе шэрага колеру Цэлы год восень лье слезы шэрыя, У гэтым горадзе шэрага колеру Ўсе пачуцці ў людзей анямелыя: Калі раптам вы апынецеся Ў гэтым горадзе шэрага колеру — Назаўседы ў ім застанецеся, Вы патрапіце ў шэрую турму... |
Дискография |
Рассылка |