«Песенька хлопчыку»Пацалую вочы хлопчыка —Хай убачыць сны прыгожыя. Папрашу анёлаў Божанькі, Каб яму спявалі песенькі. Ай люлі ай люлі, Спі, любы, спі, засні. Ай люлі ай люлі, Спі, любы... Пасяджу я побач ціхенька, Пагляджу на майго хлопчыка — Як праз сон ён усміхаецца, Смешна вуснамі варушачы. Ай люлі ай люлі, Спі, любы, спі, засні. Ай люлі ай люлі, Спі, любы... Пацалую вочы хлопчыка — Хай убачыць сны прыгожыя. Кожны дзень я небу дзякую За падоранае шчасцейка... |
Дискография |
Рассылка |