Дискография

« Назад

«Рауль»  

Незвычайнае,
Немагчымае,
Нечаканае адкрыццё.
Невядомае.
Неабходнае,
Асаблiвае пачуццё.

Сэрца наросхрыст –
Губляюцца думкi,
Няма больш нi рухаў, нi слоў:
Гэта нiбы ў адначассе памерцi
I нарадзiцца наноў...

I па кропельках
У кожным позiрку
Я збiраю святло.
У маёй душы
Пасярод зiмы
Як адлiга iзноў...

Сэрца наросхрыст –
Губляюцца думкi,
Няма больш нi рухаў, нi слоў:
Гэта нiбы ў адначассе памерцi
I нарадзiцца наноў... 

Незвычайнае...
Немагчымае...
« Назад

Soundэфир


Сделаем чудо вместе!

Рассылка

Здесь можно подписаться на рассылку «новостей из сундука»:
Ваш e-mail