Дискография

« Назад

«Прывітанне»  

А я баялася, что ты ня прыйдзеш.
Ужо ўбачыла, як буду плакаць,
І не патрэбная зусім нікому
Па цёмных вуліцах іду дадому.
 
Мне вельмі холадна і крыўдна вельмі,
У кватэры сёння асабліва пуста.
Я б шмат яшчэ магла прыдумаць глупстваў,
Але прымусіў голас твой прачнуцца.
 

Прывітанне, мая радасць,
Колькі мараў, колькі чараў,
Колькі цудаў нас чакае —
Пачынаем новы дзень!
 
Усьміхніся, маё шчасце,
Хай усмешка з нашых твараў
Не сыходзіць, а ўзыходзіць
Сонцам веры у людзей!
 
 
Твая прысутнасць – гэта вельмі важна.
Глядзець у вочы – лепшы падарунак.
І ў кожным чалавеку бачна Бога.
Каханнем можна вылечыць любога.
 
Сама сабе здаюся поўнай дурай:
Ад шчасця хочацца крычаць як птушка,
Спяваць табе жыццё, калі пачуеш,
І спадзявацца, что мяне адчуеш.


Прывітанне, мая радасць,
Колькі мараў, колькі чараў,
Колькі цудаў нас чакае —
Пачынаем новы дзень!
 
Усьміхніся, маё шчасце,
Хай усмешка з нашых твараў
Не сыходзіць, а ўзыходзіць
Сонцам веры у людзей!
« Назад

Soundэфир


Сделаем чудо вместе!

Рассылка

Здесь можно подписаться на рассылку «новостей из сундука»:
Ваш e-mail