«Шар»(верш Касi Глухоўскай)І нічога не страшна – і нічога не страшна, Калі ў цёплыхдалонях ёсць прыдуманы шар. Калі ў цёплых далонях, калі ў цёплых далонях, Калі ў цёплых далонях – ледзь жывая душа. І нічога не страшна. І нічога не бачна Па-за бела-празрыстымі гранямі шкла. І малюе па пары – і малюе па пары Пальцам сонца, а думкамі – промні святла. Па прыступках як птушка. Па прыступках, прыступках Ножкі тупаюць хутка, і зьбіваецца дых. І нічога не страшна – думкі ў грубку, сны ў руку, Калі шар некранутых летуценняў на іх… Хтосьці плача пад столяй – хтосьці дыхае ветрам, Хтосьці ліча апалае лісце ўзахлёб. І не хочацца бегчы, і не хочацца верыць… Толькі б шар не разбіўся. А па пальцах азноб. |
Дискография |
Рассылка |