«Каноплі»(верш Касi Глухоўскай)Ах, сьвятымі каноплямі Маё сэрца ахоплена: Рукі бачу я крыламі, Вочы бачу я сонцамі – І глядзець немагчыма ў іх, І здаюцца бясконцымі; Бачу твары я кнігамі, Бачу твары я казкамі; Бачу вусны адлігамі; Бачу цела я ласкамі; Бачу ногі я рэкамі; Бачу бровы я стужкамі, Старадаўнімі лекамі, Папяровымі птушкамі; Ступакі ды далоні я Бачу дробнымі кветкамі, Бачу добрымі гонямі, Бачу злымі падлеткамі, Бачу жытам ды макамі, Бачу лёгкімі, лёгкімі; Бачу тварам заплаканым Васільковыя сцёгны іх. Ах, сьвятымі каноплямі Маё сэрца ахоплена: Бачу рукі я крыламі, Бачу вочы я сонцамі... |
Дискография |
Рассылка |