Дискография

« Назад

«Дзень дурня»

Цуд пачнецца раптоўна:
Мы ўбачым, што кожны цудоўны
І ўзначалім сьпісы самых шчаслівых людзей!
Мы ўсіх за бясплатна абдымем,
Я прачнуся з тваім, любы, імем,
Мы навучымся жыць і здіўляцца ў нашых дзяцей.
 
Ты бачыш: дымныя заводы
Ў неба цягнуцца вежамі.
Гэта параходы, акіяны бязмежныя
Зведалі й прыйшлі ў родны порт на святло маяка.
 
Аблокі з хмарамі цалуюцца і робяцца вершамі —
Так і мы ўзляцім з табой,
У неба паверыўшы,
У дзень, калі ты стаў маім першым красавіка.
 
Цуд здараецца часам.
Увесь свет і мы ў ім сам-насам.
Перастань сумнявацца і проста жыві!
Мы разам крочым па зорах.
Млечны шлях – гэта толькі пачатак.
Мы выйдзем у снег без пальчатак —
А там красавік.

Ты бачыш: дымныя заводы
Ў неба цягнуцца вежамі.
Гэта параходы, акіяны бязмежныя
Зведалі й прыйшлі ў родны порт на святло маяка.
 
Аблокі з хмарамі цалуюцца і робяцца вершамі —
Так і мы ўзляцім з табой,
У неба паверыўшы,
У дзень, калі ты стаў маім першым красавіка.
 
У дзень дурня…
« Назад

Soundэфир


Сделаем чудо вместе!

Рассылка

Здесь можно подписаться на рассылку «новостей из сундука»:
Ваш e-mail