«Раніца»Тысячы сыноўНе ўбачаць сноў. Тысячы дачок Зламаюцца аб змрок. Толькі б’е гучней Сэрца барабан: Мая душа вышэй — Яе вам не аддам. Мая цудоўная раніца. Мая адзіная раніца. Мне больш няма ў чым каяцца, Мне больш няма на што скардзіцца. Мая чароўная раніца. Мая апошняя раніца. Мне больш няма каму кланяцца. Мне больш няма… Гільяціны грук Не спыняе крок. Тысячы сыноў... Тысячы дачок... Толькі б’е гучней Сэрца барабан: Мая душа вышэй — Яе вам не аддам. Мая цудоўная раніца. Мая адзіная раніца. Мне больш няма ў чым каяцца, Мне больш няма на што скардзіцца. Мая чароўная раніца. Мая апошняя раніца. Мне больш няма каму кланяцца. Мне больш няма… Мая цудоўная раніца. Мая адзіная раніца. Мне больш няма ў чым каяцца, Мне больш няма на што скардзіцца. Мая чароўная раніца. Мая апошняя раніца. Мне больш няма каму кланяцца. Мяне няма… |
Дискография |
Рассылка |