Новости

« Назад

Падарунак, якi трэба бачыць

Гурт «S°unduk» пры падтрымцы кампанii Velcom падрыхтаваў незвычайны падарунак уciм гледачам i, асаблiва, прыхiльнiкам сваёй творчасцi. Можна сказаць, нарэшце здзейснiлася запаветная мара музыкантаў — зладзiць канцэрт у сценах самага роднага тэатра. Адсюль i незвычайнасць падарунка. Па-першае, як i належыць духу тэатра, канцэрт пераўтварыцца ў вiдовiшчную тэатралiзаваную дзею цалкам на роднай мове. А праца спецыяльна запрошанай мастачкi па пяску Насты Шастак, стане вiзуалiзаванным яго аздабленнем. Па-другое, у канцэрце, акрамя асноўнага складу гурта, прыме ўдзел адзiн з лепшых клавiшнiкаў Беларусi — Зьмiцер Хаменка.
Будзе шмат новых песень i розных прыемнасцей. Карацей, прыходзьце – не пашкадуеце.

Квiткi з'явяцца ў продажы ўжо заўтра, 21-га сакавiка.

Кропкi продажу:

- Білетная каса №1 (вул. Леніна, падземны пераход каля ГУМа)
Працуе без выходных з 10.00 да 21.00 тэл. (017) 327-32-44
- Білетная каса №2 (вул.Энгельса,7а)
Працуе без выходных з 10.00 да 20.00 тэл. (017) 327-17-17
- Білетная каса №3 (вул. Маскоўская, падземны пераход ст.м. “Інстытут культуры”)
Працуе без выходных з 10.00 да 20.00 тэл. (017) 207-83-45

Чакаем вас 14 красавіка а 19-й гадзіне ў тэатры імя Янкі Купалы (вул.Энгельса,7
).
« Назад

Soundэфир


Сделаем чудо вместе!

Рассылка

Здесь можно подписаться на рассылку «новостей из сундука»:
Ваш e-mail