Канцэрт у Купалаўскім. Дубль 2.
Увага! Увага!Мы хочам узрадаваць усіх, хто не быў на нашым выступе ў Купалаўскім тэатры ў красавіку, а таксама тых, хто быў там і ўпадабаў наш канцэрт-спектакль: мы збіраемся выступіць там зноў – 13 чэрвеня!
Ганна Хітрык распавядае, чаму гурт вяртаецца на купалаўскую сцэну: «У першую чаргу мы вырашылі паўтарыць гэтую праграму таму, што ў красавіку ў многіх не атрымалася трапіць на канцэрт: білеты разышліся вельмі хутка. Для нас як для музыкаў гэта вельмі прыемна, але было б добра, калі б усе нашыя прыхільнікі пабачылі гэты выступ. Да таго ж, у першы раз мы паказалі далёка не ўсё, што планавалі, – у асноўным з-за тэхнічных непаладак. Мы спадзяемся, што ў гэты раз усё атрымаецца так, як трэба: будзе значна больш узаемадзеяння паміж мной і Настай (мастачкай па пяску), некаторыя тэхнічныя задумкі мы паспрабуем рэалізаваць па-іншаму. Можна сказаць, што зараз мы занятыя ў асноўным удасканальваннем выступу. Але магчыма, што падчас гэтага канцэрта мы прэзентуем некалькі новых песень.
З пастаноўкай на сцэне нам вельмі дапамагае Мікалай Пінігін. Увогуле, тое, што наш канцэрт спадабаўся кіраўніцтву Купалаўскага тэатра, тое, што нас падтрымалі, вельмі важна: усё ж такі гэта родны тэатр і вельмі аўтарытэтныя для мяне людзі. Дарэчы, мы плануем супрацоўнічаць з тэатрам і ў далейшым. Ва ўсякім разе, мы ўжо дамовіліся аб тым, што гурт «S°unduk» выступіць у новым тэатральным сезоне з новай праграмай».
Да сустрэчы ў тэатры!
Калі: 13 чэрвеня. Пачатак а 19-й.
Дзе: г.Мінск, вул. Энгельса, 7. Тэатр імя Янкі Купалы.
Квiткi ўжо ў продажы:
- Білетная каса №1 (вул. Леніна, падземны пераход каля ГУМа)
Працуе без выходных з 10.00 да 21.00, тэл. (017) 327-32-44
- Білетная каса №2 (вул.Энгельса,7а)
Працуе без выходных з 10.00 да 20.00, тэл. (017) 327-17-17
- Білетная каса №3 (вул. Маскоўская, падземны пераход ст.м. «Інстытут культуры»)
Працуе без выходных з 10.00 да 20.00, тэл. (017) 207-83-45