Новости

« Назад

«Бардаўская Восень» 2012

25-29 кастрычніка ў Польшчы пройдзе фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень» 2012. 
У гэтым годзе фестываль адбудзецца ўжо ў дзевятнаццаты раз. 
Адкрыецца «Бардаўская Восень» у чацвер, 25 кастрычніка, у Гміннай Публічнай бібліятэцы ў Нарве, дзе будзе выступаць беларуская паэтка Надзея Артымовіч у суправаджэнні Алега Кабзара.
Асноўныя ж падзеі фестывалю адбудуцца ў Бельску Падляшскім. На сцэне Бельскага Дома Культуры 26 кастрычніка выступяць удзельнікі конкурснай часткі з Польшчы і Беларусі, Паліна Рэспубліка (пераможца леташняга конкурсу фестывалю), гурт «HandmadE», а таксама Віктар Шалкевіч.
У суботу, 27 кастрычніка, будуць падведзены вынікі конкурсу, а на сцэну выйдуць гурты «Re1ikt», «S°unduk», «ILO & Friends» і Лявон Вольскі.
У межах фестывалю адбудзецца таксама канцэрт у Беластоку: там выступяць са спецыяльна падрыхтаванай акустычнай праграмай гурты «Bosae Sonca», «ILO & friends» ды Зміцер Вайцюшкевіч у суправаджэнні «W-Z Orkiestra».

Крыніца



« Назад

Soundэфир


Сделаем чудо вместе!

Рассылка

Здесь можно подписаться на рассылку «новостей из сундука»:
Ваш e-mail