Внештатный эксперт М.Колесникова: Sounduk «Том первый»
Маша Колесникова о дебютном альбоме группы Sounduk для "Еврорадио": "Пачынаць з нуля пасля таго, як у цябе было ўсё, заўсёды цяжка, і па пратаптанай дарожцы ісці боязна – без параўнанняў, успамінаў пра былое не абыйдзецца. Але Аня рызыкнула. Таму што акцёрскі поп-рок – гэта яе стыхія, тут яна адчувае сябе як рыба ў вадзе. Дык навошта прыдумляць ровар?"
Аня Хітрык вырасла з "дзіцячага" ўзросту і стала самастойным чалавекам. Цяпер яна ўладальніца "Сундука", на дне якога ляжыць "Том I". "Том I" – гэта пачатак новай гісторыі Ані і яе сяброў-музыкаў па гурце "Дзецідзяцей". Гэта дэбютны альбом "Сундука", зроблены з вялікай любоўю і адказнасцю за кожны гук.
Пачынаць з нуля пасля таго, як у цябе было ўсё, заўсёды цяжка, і па пратаптанай дарожцы ісці боязна – без параўнанняў, успамінаў пра былое не абыйдзецца. Але Аня рызыкнула. Таму што акцёрскі поп-рок – гэта яе стыхія, тут яна адчувае сябе як рыба ў вадзе. Дык навошта прыдумляць ровар?
"Том I" – ціхая, удумлівая, лірычная, збольшага сумная пласцінка з нязначнымі ўсплескамі весялосці. Час "дзіцячых" крыўлянняў, эмацыйных зашкалаў, крыкаў радасці і слёз саступіў месца больш глыбокім унутраным перажыванням.Тут гаспадарыць адна душа. А інструментальная каша, уласцівая былому гурту, пераўтварылася ў дастаткова стыльны саўнд, таксама акустычны, але нічога лішняга – бубны, бас, віяланчэль, акустычная гітара, часам гармонік.
Песні розныя. Фарматныя і ўдалыя "После", "Море" ці "Памяти твоей" суседнічаюць з раптоўна ўзніклымі не ў тэму "Пляшущим конём", хвацкая "Считалка" з а-ля "земфірнымі" "Напишу" альбо "Красавица". Голас Ані палагаднеў, стаў больш мяккім, а мелодыі песень – больш распеўнымі і запамінальнымі.
…На канцэрты Хітрык усё роўна будуць хадзіць. Гурты пад яе кіраўніцтвам – "Дзецідзяцей", "Сундук" ці нейкія яшчэ – усё роўна будуць збіраць поўныя залы. Таму што Аня такая адна. Таму што людзі прагнуць цяпла, душэўнасці, шчымлівасці, веры, шчырасці. І не важна, што песні Ані могуць нешта нагадваць і што творчасць яе – не "бомба". Істотныя падача і мэта – паказаць, што кожны чалавек можа памыляцца, пакутаваць, кахаць і паміраць.
Для дарослай Ані "Том I" – гэта пачатак. Вось менавіта так яна можа зараз. Менавіта так яна хоча зараз. Яна вучыцца. Яна шукае.
Оценка: 7 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором , автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.