Пресса

« Назад

«Добрая нядзеля!»: дзеля Стасі

Беларускія музыкі аб’ядналіся, каб дапамагчы маладой менскай мастачцы Стасі Майстрэнка, якая паўтара году як змагаецца зь цяжкой хваробай — ракам. На дабрачынным фэсьце «Добрая нядзеля!» 18 сакавіка Руся рыхтуе адмысловы акустычны сэт разам з часткай музыкаў гурта CherryVata. BosaeSonca зайграюць частку праграмы з струнным квартэтам. S°unduk выступяць зь лепшымі песьнямі ў акустычным выкананьні. З сваім сэтам выступіць таксама Паліна Рэспубліка.

Дабрачынны unplugged-канцэрт «Добрая нядзеля!» адбудзецца ў Loft-cafe ў Менску 18 сакавіка. Выступяць на імпрэзе гурт Ганны Хітрык S°unduk, Паліна Рэспубліка, Руся і музыкі гурта CherryVata, а таксама гурт BosaeSonca. Кожны з выступоўцаў паставіўся да дабрачыннага выступу неабыякава ва ўсіх сэнсах. Руся рыхтуе адмысловы акустычны сэт разам з часткай музыкаў гурта CherryVata. BosaeSonca зайграюць частку unplugged-праграмы з струнным квартэтам, над якой паралельна з запісам дэбютнага альбома цяпер працуюць музыкі гурта. S°unduk выступяць зь лепшымі песьнямі ў акустычным выкананьні. У кампанію выступоўцаў увайшла таксама і маладая сьпявачка Паліна Рэспубліка, якая з кожным днём усё ярчэй зьзяе на небасхіле беларускай музыкі.

Ініцыятарам канцэрту стаў лідэр гурта BosaeSonca Алесь Кот-Зайцаў. «У такія моманты разумееш, што ўсе твае праблемы і няўдачы — гэта нішто, — кажа Алесь, — І нягледзячы на тое, што мы са Стасяй ня надта блізкія сябры, я зразумеў, што гэта тая сытуацыя, калі ніхто ня можа застацца ў баку, калі трэба выказваць не спачуваньне, а сапраўдную неабыякавасьць і падтрымку. Гэтая неабыякавасьць лучыць нас і робіць мацней. Я веру, што нашыя слухачы праявяць усю шчодрасьць на якую толькі здольныя і дапамагчы Стасі сапраўды атрымаецца! Тым больш, што ахвяраваць будзе за што — мы ўсе разам рыхтуем сапраўды якасны і прыгожы канцэрт!»

Уваход на канцэрт будзе роўны ахвяраваньню, суму якога кожны з наведнікаў вызначыць сам для сябе. Акрамя таго, кожны з прысутных будзе мець магчымасьць набыць разнастайныя творы мастацтва, на адмысловым арт-аўкцыёне, што адбудзецца падчас канцэрту.

Дабрачынны unplugged-канцэрт «Добрая нядзеля!» адбудзецца 18 сакавіка ў кавярні «Loft» (Мінск, вул. Пятруся Броўкі, 22). Пачатак у 18:00.

Тыя ж хто на канцэрт ня трапяць, могуць дапамагчы Стасі, пералічыўшы грошы на адмысловыя рахункі, нумары якіх можна знайсці тут — http://belarusbank.by/ru/blagotvoritelnost/1128.

«Тузін Гітоў»

« Назад

Soundэфир


Сделаем чудо вместе!

Рассылка

Здесь можно подписаться на рассылку «новостей из сундука»:
Ваш e-mail