Пресса

« Назад

Дабрачынны канцэрт «Добрая нядзеля!»

Маладой беларускай мастачцы Стасі Майстрэнка патрэбная дапамога ў барацьбе з цяжкой хваробай. У Стасі саркома лёгкіх. Усе сябры 22-х гадовай, жыццялюбівай дзяўчыны, стараюцца дапамагчы чым могуць. Бо шанец на выздараўленне каштуе не малых грошай. Цяпер усё залежыць ад неабыякавасці кожнага з нас.

18 сакавіка адбудзецца дабрачынны канцэрт, дзе будуць збірацца сродкі на лячэнне Стасі. У unplugged-фармаце выступяць Руся і CherryVata crew, гурт Sounduk, Паліна Рэспубліка, а таксама гурт BosaeSonca.

На канцэрце таксама адбудзецца аўкцыён-распродаж твораў мастацтва ад розных беларускіх творцаў, сяброў Стасі і проста неабыякавых людзей мастацтва.

«Добрая нядзеля!» – гэта той прыклад, калі музыкі з розных тусовак аб’ядналіся з адной мэтай – дапамагчы чалавеку, якому сапраўды патрэбная дапамога. Дапамагчы можа і кожны з вас!

Уваход на канцэрт будзе каштаваць дабравольнага ахвяравання на лячэнне Стасі, суму якога кожны вырашыць для сябе сам. Музыкі-выступоўцы заклікаюць памятаць, што чым большую шчодрасць і неабыякавасць выкажа кожны з нас, тым больш шансаў у Стасі на выздараўленне.

Адбудзецца unplugged-канцэрт «Добрая нядзеля!» 18 сакавіка ў кафэ «Loft» (Мінск, вул. Пятруся Броўкі 22). Пачатак а 18:00.

Тыя ж, хто на канцэрт трапіць ня змогуць, маюць магчымасьць дапамагчы Стасі, пералічыўшы грашовае ахвяраванне. Падрабязныя дадзеныя дабрачынных рахункаў  можна пабачыць тут – belarusbank.by/ru/blagotvoritelnost/1128.

budzma.org
« Назад

Soundэфир


Сделаем чудо вместе!

Рассылка

Здесь можно подписаться на рассылку «новостей из сундука»:
Ваш e-mail