Пресса

« Назад

«Бардаўская восень» на хвалях Беларускага Радыё Рацыя (фота)

28 кастрычніка «Бардаўская восень 2012» гучала ў Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку. Выступалі гурт "Нельга забыць", які атрымаў гран-пры сёлетняга фестывалю, «Босае сонца», "ILO&friends", Зміцер Вайцюшкевіч. Жывая трансляцыя адбывалася на хвалях 98,1 і 99,2 FM нашага радыё, а таксама па спасылцы: mms://82.139.133.201 можна было глядзець відэатрансляцыю канцэрта ў інтэрнэце.

* * *

А зараз на сцэне Зміцер Вайцюшкевіч і «WZ orcestra». Гучаць яго песні: “Ты чакай мяне, былога”, “ Песня пра маму ”, “Рызыканты”, "Не губляй мяне" ды іншыя.

Публіка вырашыла не адпускаць спевака, і ён заспяваў на біс.

* * *

Скончыўся невялікі перапынак. Гледачы з нецярпеннем чакаюць выступлення гурта "ILO&friends". Ён узнік у 2005 годзе ў Беластоку. Спявае па-беларуску.



Госць жывога эфіру - Зміцер Вацюшкевіч

* * *

Пасля гучных апладысментаў на змену гурта "Нельга забыць" выходзіць калектыў з Мінска "Босае сонца". У яго выкананні, між іншых, прагучала песня на словы Анатоля Сыса "Неба". Гэта прэм'ера.




* * *

Зараз у прамым эфіры Беларускага Радыё Рацыя гучыць пераможца фестывалю - гурт "Нельга забыць".


* * *

Сёння «Бардаўская восень 2012» працягнецца ў Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку. Выступяць гурт-пераможца "Нельга забыць", «Босае сонца», "ILO&friends", Зміцер Вайцюшкевіч. Жывая трансляцыя - на хвалях нашага радыё 98,1 і 99,2 FM, а таксама па спасылцы: mms://82.139.133.201 (гэтую спасылку трэба ўставіць у Віндаўс медыя плэер альбо іншы) можна ўбачыць відэатрансляцыю канцэрта ў інтэрнэце.

* * *

Фестываль “Бардаўская восень” ужо традыцыйна выязджае па-за межы самаго Бельска-Падляшскага, дзе адбываюцца асноўныя мерапрыемствы. Як кажа Ігар Лукашук са Звязу Беларускай Моладзі, іншыя мясцовасці Падляшша таксама ахопліваюцца музычнымі выступамі. Галоўнае тут не ў колькасці людзей, якія маюць магчымасць прыйсці на канцэрт у малой мясцовасці, а ў пашырэнні беларускай музычнай культуры:

- Але справа тут у тым, каб не толькі прыязджала шмат людзей, а каб да фестывалю змагло дакрануцца як мага больш людзей з нашага рэгіёну. Хоць, фактычна, былі такія канцэрты ў рамках мінулагодніх фестываляў, якія адбываліся ў малых мясцінах, але яны былі вельмі папулярнымі і публікі было на іх вельмі шмат: людзі адмыслова на іх прыязджалі. Гэта, напрыклад, канцэрт у сінагозе ў Орлі, у Тэрэмісках ва ўніверсітэце.

Сёння а 15-ай гадзіне “Бардаўская восень” запрашае ў Дубічы Царкоўныя, дзе ў Гмінным асяродку культуры, спорту ды адпачынку выступіць Алег Кабзар. А 17-ай гадзіне жыхароў і гасцей Гайнаўкі на свой выступ ў Музеі і асяродку беларускай культуры запрашае беларускі гурт HandmadE. Заўтра, у панядзелак, у Шчытах-Дзенцялове а 10-ай гадзіне выступіць гурт Bosae Sonca.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Бельская публіка выдатная! Дзеліцца ўражаннямі беларуская спявачка Ганна Хітрык пасля выступлення на сцэне Бельскага дома культуры на фестывале “Бардаўская восень-2012”. Гурт Sunduk з харызматычнай вакалісткай Ганнай Хітрык выступаў на Падляшшы ўпершыню.

- Такі хвалюючы момант – ты не ведаеш людзей. яны не ведаюць цябе. У Мінску ўсе ходзяць адмыслова на цябе. А тут усё па-новаму, і ты маленькая-маленькая. І хочацца сказаць: “Дапамажыце! Не крытыкуйце. Папляскайце ў далоні”. Ну яны такіяя шчырыя, добрыя, сапраўдныя. І гэта вельмі прыемна.Еду дамоў шчаслівая.

Бельская публіка заўважае - фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні пашыраецца ды выдатна ўпісваецца ў культурную атмасферу горада на Падляшшы.

- Бельск – гэта “Бардаўская восень”. “Бардаўская восень” – гэта Бельск.

- Відаць, што людзі гэтым жывуць. Што для іх гэта вельмі важна, што яны шануюць гэта.

-Мне вельмі спадабаўся конкурс. У гэтым годзе вельмі высока ўзнялі планку.

- Мой фаварыт не перамог! Я насамрэч хацеў, каб перамаглі “Пацукі”. Проста шыкоўныя хуліганы, я за іх перажываў.

 Гран-пры атрымаў гурт "Нельга забыць", а адмысловымі прызамі былі адзначаны гурт "Дзівасіл", Святлана Трапук і гурт "Helisa". Сёння «Бардаўская восень 2012» працягнецца ў Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку. Выступяць гурт-пераможца "Нельга забыць", «Босае сонца», "ILO&friends", Зміцер Вайцюшкевіч. Жывая трансляцыя на хвалях нашага радыё 98,1 і на 99,2 FM, а таксама ў інтэрнэце на racyja.com а 15:00 паводле польскага часу ды а 17:00 паводле беларускага адразу пасля навінаў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Сёння трэці дзень фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень 2012», які пройдзе ў Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку. Выступіць гурт "Нельга забыць", які атрымаў гран-пры сёлетняга фестывалю, «Босае сонца», "ILO&friends", Зміцер Вайцюшкевіч.

Прамая трансляцыя фестывалю «Бардаўская восень» з Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку толькі на хвалях нашага радыё. Слухайце нас сёння на 98,1 і на 99,2 FM, а таксама ў інтэрнэце на racyja.com у 15:00 / 17:00.

* * *

Пераможцы фестывалю „Бардаўская восень-2012» рыхтуюць новы альбом. Яго музыкі гурта “Нельга забыць” змогуць запісаць на прафесійнай студыі ў Беластоку, што й было галоўнай узнагародай конкурсу. Гурт «Нельга забыць» ужо вядомы Бельскай публіцы па папярэдніх фестывалях «Бардаўскай восені». Калектыў быў створаны напрыканцы 2009 года адмыслова пад праграму «Леаніды не вернуцца да зямлі…», паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча. Новая праграма выключна аўтарская – паведаміў падчас жывой трансляцыі фестываля на хвалях нашага радыё вакаліст гурта Міхал Бараноўскі.

- Праграма называецца “Месца моцы”. Натхненне і імпульс ёй задало паганскае яцвяжскае капішча, якое знаходзіцца ў Белавежскай пушчы якраз з вашага боку. Пры яго наведванні і з’явілася гэтае словазлучэнне, якое засела ў галаве і аформіла думкі і канцэпцыю новай праграмы, якая была ўжо амаль цалкам уласная.

Гран-пры фестывалю «Бардаўская восень-2012» атрымаў гурт "Нельга забыць", а адмысловымі прызамі былі адзначаныя гурты "Дзівасіл" і "Helisa". Святлана Трапук, спявачка з Полацка, удзельніца гурта The Perfect Life, якая выступала з сольнай праграмай, атрымала прыз Беларускага Радыё Рацыя.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Завершыўся другі дзень «Бардаўскай восені». Менавіта сёння сталі вядомы пераможцы сёлетняга фестывалю. Гран-пры атрымаў гурт "Нельга забыць", а адмысловымі прызамі былі адзначаны гурт "Дзівасіл", Святлана Трапук і гурт "Helisa". Працяг фестывалю «Бардаўская восень 2012» пройдзе заўтра ў Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку. Выступяць гурт-пераможца "Нельга забыць", «Босае сонца», "ILO&friends", Зміцер Вайцюшкевіч.

Прапая трансляцыя фестывалю «Бардаўская восень» з Бельска Падляшскага на хвалях нашага радыё была магчымая дзякуючы польскай кампаніі Multimedia Polska. Слухайце нас заўтра на 98,1 і на 99,2 FM, а таксама ў інтэрнэце на racyja.com у 15:00 / 17:00.

* * *

На сцэне Бельскага дома культуры выступаюць Лявон Вольскі і Павел Аракелян.




* * *

Праз тры хвіліны зайграе Лявон Вольскі.

* * *

На сцэну выходзіць беластоцкі гурт "ILO&friends".


* * *

Са сцэны сышоў гурт "Рэлікт", і за хвіліну выступяць дэбютанты сёлетняга фестывалю «Бардаўская восень 2012». Упершыню выступае гурт "Сундук".

* * *

Гурт "Рэлікт" на сцэне Бельскага дома культуры, дзе праходзіць другі дзень "Бардаўскай восені 2012".



* * *

Выступае гурт "Helisa".

* * *

На сцэне гурт "Дзівасіл"- адзін з адзначаных узнагародай выступоўцаў.
 
* * *

На сцэне Бельскага дома культуры спявае Святлана Трапук, якая атрымала ўзнагароду ад Беларускага Радыё Рацыя.

* * *

У Бельску Падляшскім ідзе ўручэнне ўзнагарод для пераможцы і ўдзельнікаў фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень 2012». Вызначыць лаўрэата было даволі складана. Выбар раздзяліўся паміж двума ўдзельнікамі, але ў выніку матэматычнага галасавання гран-пры сёлета атрымлівае гурт "Нельга забыць". Узнагароду ўручае Ігар Лукашук са "Звяза беларускай моладзі". Разам з гран-пры гурт "Нельга забыць" атрымлівае выключную магчымасць зрабіць запіс свайго студыйнага альбома ў прафесійнай студыі радыё Беласток. Усе астатнія прызы не рэйтынгавыя, гэта не першае, другое і трэцяе месцы. Гэта раўназначныя прызы, якія прызначаюцца рознымі ўстановамі або асобамі. Такім чынам, узнагароду Бельскай кааліцыі атрымлівае гурт "Дзівасіл", якую ўручае Андрэй Рашчэнка. Узнагароду атрымлівае Святлана Трапук з Полацка, якую ўручае кіраўнік управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа. І яшчэ дзве ўзнагароды атрымлівае адна фармацыя, адзначаная ўсімі сябрамі журы. Гэта гурт "Helisa" з Бельска Падляшскага. Зараз яны выступяць на сцэне Бельскага дома культуры.





Міхал Бараноўскі

Міхал Анемпадыстаў

* * *

Пачынаецца другі дзень фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень 2012». Сёння будзе агучана імя пеаможцы сёлетняга фестывалю. Прамая трансляцыя толькі на Беларускім Радыё Рацыя на 98,1 і на 99,2 FM, а таксама ў інтэрнэце на racyja.com пачынаецца ў 17:00 / 18:00.





* * *

Завершыўся першы дзень фестывалю «Бардаўская восень». У восеньскай сталіцы беларускай бардаўскай песні Бельску Падляшскім за прызнанне публікі і журы, а таксама за выдатныя ўзнагароды змагаецца звыш 10 канкурсантаў. Хутка будзе вядома імя пераможцы.

На сцэне Бельскага дома культуры заспявалі мінулагодняя лаўрэатка Паліна Рэспубліка, гурт HandmadE ды Віктар Шалкевіч.

На думку Андрэя Сцепанюка, сябры конкурснага журы і дырэктара бельскага беларускага ліцэя, бардаўская песня зараз і раней – гэта амаль розныя паняцці:

- Вельмі многа было выканаўцаў, і была сапраўдная бардаўская песня. Цяпер барды ўвогуле пашырылі выканаўчы дыяпазон на розныя іншыя сродкі музыкі.

Па словах Ігара Лукашука са Звяза беларускай моладзі, задача конкурснай часткі фестывалю – гэта прыцягненне маладых выканаўцаў з Падляшша:

- Менавіта дзеля гэтага і ладзіцца фестываль «Бардаўская восень», каб удзельнікі з Падляшша, з Беласточчыны, беларусы бралі ў ім удзел. Ён прызначаны яшчэ і для таго, каб заахвочваць да ўдзелу. І гэта плён «Бардаўскай восені», што яна здолела запрасіць да сябе трох выканаўцаў, тры гурты, якія дагэтуль ніколі не выступалі. Гэтаму мы як арганізатары вельмі задаволены.

Звяз беларускай моладзі арганізуе «Бардаўскую восень» ужо ў 19-ы раз. Пераможцаў сёлетняга конкурса ды іншых беларускіх артыстаў можна будзе пачуць яшчэ сёння ад 17-й гадзіны ў Бельскім доме культуры.

Аўтар: Ганна Мордань

Фота: Яны Запольскай

racyja.eu

« Назад

Soundэфир


Сделаем чудо вместе!

Рассылка

Здесь можно подписаться на рассылку «новостей из сундука»:
Ваш e-mail