Пресса

« Назад

Гурт S°unduk рыхтуе «Том II»

Гурт S°unduk амаль скончыў працу над новым альбомам, які атрымаў назву "Том II". Лідэр гурта Аня Хітрык кажа, што новая пласцінка стане лагічным працягам мінулага дыска і ўвойдзе ў будучы шматтомны "збор твораў". Канцэртная прэзентацыя адбудзецца 4 лістапада.

"Мы калісьці, калі яшчэ толькі задумалі "Том I", падумалі, што гэта як у класікаў – калі на палічцы стаяць любімыя кніжкі. А асабліва класна, калі гэтыя кніжкі з адной серыі. Напрыклад, Чэхаў, том 1,2,3,4 і г.д. Мне вельмі падабаецца, калі ўсё вытрымана ў адзіным стылі. Апавяданні, гумарэскі, нешта яшчэ. І мы адразу задумалі зрабіць такі "некалькітомнік". Самі не ведаем, колькі ў ім будзе тамоў. Таму калі мы пісалі першы том, ужо ведалі, што будзе і другі. І што ён будзе адмысловым працягам першага".

На альбоме будзе 13 кампазіцый, напісаных на рускай мове. Паслухаць частку з іх можна будзе ўжо 8-га кастрычніка падчас канцэрту S°unduk у малой зале к/з "Мінск". А вось на фестываль "Бардаўская восень", што пройдзе ў кастрычніку ў Бельску-Падляскім, гурт павязе выключна беларускамоўную праграму, у якой будуць і творы на вершы Андрэя Хадановіча. У будучым праграма мае пераўтварыцца ў беларускамоўны альбом, а пакуль музыкі збіраюць гэтыя песні, "каб пасля было з чаго выбіраць і раздумваць".

experty.by

« Назад

Soundэфир


Сделаем чудо вместе!

Рассылка

Здесь можно подписаться на рассылку «новостей из сундука»:
Ваш e-mail