Пресса

« Назад

Ганна Хітрык падаросьлела і прэзэнтавала Sunduk (+фота)

Анна Хитрик2 кастрычніка ў Палацы культуры вэтэранаў адбылася прэзэнтацыя новага праекту Ганны Хітрык – S*unduk. Гэта быў першы Ганьнін выхад на музычную сцэну пасьля прыпыненьня дзейнасьці вядомага гурта "Дзецідзяцей". Маючы больш, чым трохгадовую гісторыю посьпеху і тры альбомы на сваім рахунку, гурт спыніў існаваньне ў чэрвені, тым самым павергнуўшы ў шокавы стан сталых прыхільнікаў.

Працягам музычнай самарэалізацыі для Зьмітра Есяневіча і Міхаіла Зуя стаў новы праект "Или-или", які ў бліжэйшы час выступіць з канцэртам. А ўражаньні ад першага выступу S*undukа чытайце ў рэпартажы.

Не адзін месяц я, як і многія прыхільнікі творчасьці гурта "Дзецідзяцей" і прыватна Ганьнінай асобы, чакала навінаў і зрухаў у сытуацыі.

Анна Хитрик

І вось… радаснае і жаданае запрашэньне на дзень народзінаў S*undukа.

"Якой жа будзе Ганьніна творчасьць зараз? Якім будзе ейны настрой? Як будуць адчуваць сябе ў межах новага праекту экс-музыканты "Дзецідзяцей"?" – думкі мае пераскоквалі з аднаго пытаньня на іншае.

І вось… Ганна Хітрык, Юля Глушыцкая, Павал Чымбаевіч, Андрэй Сапоненка разам з Клімам Лук’янёнкам – новым гітарыстам гурта – на сцэне.

Наўрад ці можна было чакаць, што Ганна зьявіцца з пустымі рукамі пасьля доўгага раставаньня: яна вывезла на сцэну поўны казак і сьветлага настрою куфар – сымбаль канцэрту і самога гурта, а па словах сьпявачкі – "вельмі добрую, карысную і проста чароўную рэч".

Анна Хитрик

Sunduk – як рэалізацыя Ганьнінай мары пра "музычны куфар, які зьмяшчае колькі заўгодна любімых песень".

"Из кусков да в целое себя я снова сделаю": Ганна – тая ж. Толькі, як мне здалося, больш скаваная. Ня меней шчырая, але не такая разьняволеная. "Я і сама ня думала, што так страшна", – ціха сказала яна.

Анна Хитрик

Для мяне натуральна і зразумела, што ў песьнях чуліся ДД-матывы, бо пры супадзеньні аўтарства па-іншаму бывае рэдка. І гучаньне падалося больш спакойным, песьні – не такімі разнастайнымі, яркімі, дзікімі. Нібыта Аня пакуль не да канца раскрываецца, нібыта робіць новы першы крок занадта асьцярожна.

Анна Хитрик

Не абышлося без добрых кранальных сюрпрызаў. Салістка прызналася, што была гэтым летам "прыгожай нявестай" і, як доказ, прымерыла фату і выкінула ў залю белы букецік.

"Ну Вы патрапілі, мілая дзяўчына, – зьвярнулася яна да новай гаспадыні кветак. – Я таксама думала, што лухта ўсё гэта, а вось усур’ёз акальцавалі птушку вольную" :)

Анна Хитрик

Ёсьць ужо і сямейныя песьні ў Ганны – вясельны вальс як першы танец маладых. Вось у гэтым Хітрык для мяне – новая. Не трагічна адзінокая, а шлюбна шчасьлівая, якая сваёй радасьцю дзеліцца са сваімі маладымі сямейнымі сябрамі.

Разыйгравала сьпявачка і падаруначкі з куфра – кружэлка з музыкай Буйнова. "У дзяцінстве я думала, што гэта – лепшая музыка. І нічога – здаровенькая вырасла".

Гурт "Sounduk"

Было выканана 17 абсалютна новых песень, зь іх толькі 5 вясёлых. Надрыўныя "Памяці тваёй", "Вярніце мне мяне", а таксама казачныя песьні пра Муху-цакатуху. Ганна шмат узгадвала пра бесклапотныя і шчасьлівыя дзівацтвы дзяцінства. Выконвала "Казку" ды "Лічылачку", а песьня "Маленькі сьвет" зьмянялася агрэсіўнай "Клініка".

Хоць Ганна "зусім не бабуля", аднак ужо мае не адзін, а два куфры. Адзін – поўны да верху трыма гадамі творчасьці "Дзецідзяцей". А другі – прасторны і вялікі, дзе ёсьць шмат месца для новых "багаЦтваў" – песьняў, гукаў, музыкі, мэлёдыяў. Цяпер гэта пачатак новай гісторыі, падаецца, без аглядкі на старую.

Автор: Воля Вітушка

Фото: Tarantino

experty.by

« Назад

Soundэфир


Сделаем чудо вместе!

Рассылка

Здесь можно подписаться на рассылку «новостей из сундука»:
Ваш e-mail