Ганна Хітрык падаросьлела і прэзэнтавала Sunduk
2 кастрычніка ў Палацы культуры вэтэранаў адбылася прэзэнтацыя новага праекту Ганны Хітрык — S*unduk. Гэта быў першы Ганьнін выхад на музычную сцэну пасьля прыпыненьня дзейнасьці вядомага гурта «Дзецідзяцей». Маючы больш, чым трохгадовую гісторыю посьпеху і тры альбомы на сваім рахунку, гурт спыніў існаваньне ў чэрвені, тым самым павергнуўшы ў шокавы стан сталых прыхільнікаў. Працягам музычнай самарэалізацыі для Зьмітра Есяневіча і Міхаіла Зуя стаў новы праект «Или-или», які ў бліжэйшы час выступіць з канцэртам. А ўражаньні ад першага выступу S*undukа чытайце ў рэпартажы.
«Дзеці» «Дзецідзяцей» — гурт S*unduk. Фота — xlam.by. |
Не адзін месяц я, як і многія прыхільнікі творчасьці гурта «Дзецідзяцей» і прыватна Ганьнінай асобы, чакала навінаў і зрухаў у сытуацыі.
І вось… радаснае і жаданае запрашэньне на дзень народзінаў S*undukа.
«Якой жа будзе Ганьніна творчасьць зараз? Якім будзе ейны настрой? Як будуць адчуваць сябе ў межах новага праекту
І вось… Ганна Хітрык, Юля Глушыцкая, Павал Чымбаевіч, Андрэй Сапоненка разам з Клімам Лук’янёнкам — новым гітарыстам гурта — на сцэне.
Наўрад ці можна было чакаць, што Ганна зьявіцца з пустымі рукамі пасьля доўгага раставаньня: яна вывезла на сцэну поўны казак і сьветлага настрою куфар — сымбаль канцэрту і самога гурта, а па словах сьпявачкі — «вельмі добрую, карысную і проста чароўную рэч».
Sunduk — як рэалізацыя Ганьнінай мары пра «музычны куфар, які зьмяшчае колькі заўгодна любімых песень».
«Из кусков да в целое себя я снова сделаю»: Ганна — тая ж. Толькі, як мне здалося, больш скаваная. Ня меней шчырая, але не такая разьняволеная. «Я і сама ня думала, што так страшна», — ціха сказала яна.
Для мяне натуральна і зразумела, што ў песьнях чуліся
Не абышлося без добрых кранальных сюрпрызаў. Салістка прызналася, што была гэтым летам «прыгожай нявестай» і, як доказ, прымерыла фату і выкінула ў залю белы букецік.
«Ну Вы патрапілі, мілая дзяўчына, — зьвярнулася яна да новай гаспадыні кветак. — Я таксама думала, што лухта ўсё гэта, а вось усур’ёз акальцавалі птушку вольную»:)
Ёсьць ужо і сямейныя песьні ў Ганны — вясельны вальс як першы танец маладых. Вось у гэтым Хітрык для мяне — новая. Не трагічна адзінокая, а шлюбна шчасьлівая, якая сваёй радасьцю дзеліцца са сваімі маладымі сямейнымі сябрамі.
Разыгравала сьпявачка і падаруначкі з куфра — кружэлка з музыкай Буйнова. «У дзяцінстве я думала, што гэта — лепшая музыка. І нічога — здаровенькая вырасла».
Было выканана 17 абсалютна новых песень, зь іх толькі 5 вясёлых. Надрыўныя «Памяці тваёй», «Вярніце мне мяне», а таксама казачныя песьні пра
Хоць Ганна «зусім не бабуля», аднак ужо мае не адзін, а два куфры. Адзін — поўны да верху трыма гадамі творчасьці «Дзецідзяцей». А другі — прасторны і вялікі, дзе ёсьць шмат месца для новых «багаЦтваў» — песьняў, гукаў, музыкі, мэлёдыяў. Цяпер гэта пачатак новай гісторыі, падаецца, без аглядкі на старую.
Автор: Воля Вiтушка