Казка пра краіну Барахляндыю
У першыя хвіліны Старога Новага года у жывым эфіры TUT.BY-ТВ адбылася інтэрнэт-прэм’ера тэлеказкі "Снежны завулак, 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі".
Тэлевізійны фільм, аўтарам сцэнара, ідэі і музыкі якога выступіў Лявон Вольскі, быў зняты яшчэ ў 2009 годзе, аднак, па сутнасці, не выходзіў на шырокую аўдыторыю.
Нехта з тых, хто ўжо глядзеў святочную казку, бачыць у ёй традыцыйнае супрацьстаянне сілаў дабра і зла. Адважны і нязграбны прынц Бадмінтон змагаецца за сэрца прынцэсы Бульвінеі. Іхняму каханню супраціўляецца бацька прынцэсы кароль Барахлей ХІІ.
Іншыя заўважылі ў стужцы паралелі з сённяшняй Беларуссю.
“Барахляндыя” - гэта такі малабюджэтны навагодні тэлеспектакль. ўгледзелі там шмат авангарду. Што да мяне, то яна простая, ясная, можна спакойна паказваць дзецям, - патлумачыў Лявон Вольскі. - Безумоўна, можна праводзіць аналогіі з нашым сучасным грамадствам, але, напрыклад, у Шварца гэтых аналогій было нашмат болей, каб паставіць “Забіць дракона” на беларускай мове”.
У галоўных ролях арыгінальнай пастаноўкі - Ганна Хітрык, Святлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз, а таксама Алег Хаменка, Яўген Калмыкоў, Лявон і Ганна Вольскія, а таксама акцёры Купалаўскага тэатра. Рэжысёр фільма - Мацей Сабураў.
“Снежны завулак, 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі” - не першы навагодні праект сужэнства Вольскіх. Дагэтуль яны падрыхтавалі для тэлеканала “Белсат” праграмы "Снежны завулак, 8" і "Снежны завулак, 9".
Фота: Юра Сідун