Лявон Вольскі: «Не хацелася бы, каб Вера, Надзея і Любоў апускаліся з трэцяга на пятае месца» (+мр3-прэзэнтацыя)
Сваю новую песьню «Вера, Надзея, Любоў», запісаную дуэтам з Ганнай Хітрык, Лявон Вольскі вырашыў прэзэнтаваць па-за гіт-парадам на «Тузіне Гітоў»: «Мяркую, што гэты твор вельмі актуальны для сытуацыі, у якой мы цяпер апынуліся. Бывае так, што хочацца проста і ясна сказаць пра галоўныя чалавечыя каштоўнасьці, каб прадухіліць некаторых ад маральнага пачварства і заганнай гульні. Сумленнасьць і шчырасьць нас уратуюць!»
«Мы з задавальненьнем прадстаўляем яе на партале „Тузін Гітоў“, але толькі па-за чартам, бо цяжка ўявіць, каб Вера, Надзея, Любоў апускаліся з трэцяга на пятае месца», — кажа Лявон Вольскі.
Музыка напісаў гэты твор яшчэ два гады таму, але запісаны трэк быў толькі што. «Мяркую, што гэты твор вельмі актуальны для сытуацыі, у якой мы цяпер апынуліся. Бывае так, што хочацца проста і ясна сказаць пра галоўныя чалавечыя каштоўнасьці, каб прадухіліць некаторых ад маральнага пачварства і заганнай гульні. Сумленнасьць і шчырасьць нас уратуюць!»
Ідэя запрасіць да сумеснага выкананьня сьпявачку і акторку Ганну Хітрык у Лявона зьявілася перад прэзэнтацыяй праекту «Белая яблыня грому». «Як кажуць у афіцыёзных СМІ, Ганна справілася з пастаўленай задачай, таму мы вырашылі запісаць гэтую песьню зь ёй», — кажа Лявон.
«Вера, Надзея, Любоў» увойдзе ў будучы сольны дыск Лявона Вольскага і будзе выконвацца на канцэртах выканаўцы. 23 сакавіка на TUT.BY адбылася прэзэнтацыя відэакліпу на гэтую кампазыцыю.
Лявон Вольскі і Ганна Хітрык — Вера, Надзея, Любоў (словы — Лявон Вольскі, музыка — Лявон Вольскі, Паўлюк Рысь).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.