Пресса

« Назад

«Sounduk»: Ганна Хітрык на кані

Дэбютнік новага гурта Ганны Хітрык з тым жа посьпехам мог стаць чацьвертым дыскам «Дзецідзяцей». У сваіх сольных праектах удзельнікі ДД дамовіліся не выкарыстоўваць песьні з свайго агульнага рэпэртуару. Але не бяды — Ганна напісала 14 новых кампазыцыяў, кожная зь якіх не згубілася бы ў праграмах «ОтЛично» і «Конверты для снов».

«Беларускую» лінію акторка Купалаўскага вырашыла пакуль не працягваць, хоць па атмасфэры «Том первый» усё ж бліжэй да «Руху». Тут больш роздуму, гэта хутчэй не аповед, а споведзь. У ім дамінуюць пераважна лірычныя кампазыцыі, хоць месца весялосьці таксама адведзена («Считалка»). Пры тым, кожны трэк можна назваць жыцьцясьцьвярджальным. Кампазыцыі «Sounduk» наогул карціць назваць музычна-паэтычнымі эцюдамі, часам яны зусім ужо шматслойныя, як «Пляшущий конь» і «После». Але ёсьць і больш простыя рашэньні, як «Красавица» — гэткі жаночы варыянт «морсаў», праўда зь недарэчнай устаўкай з «Прыгодаў Бураціны».

Нягледзячы на тое, што на дыску 14 трэкаў, перагружаным альбом не выглядае. Могуць быць хіба прэтэнзіі да выбудовы трэк-лісту, бо другая частка альбому выглядае куды мацнейшай за першую. Менавіта тут канцэнтруюцца самыя моцныя кампазыцыі альбома — асабліва вылучаюцца непараўнаная «Памяти твоёй», якую варта слухаць на максымальнай гучнасьці, і гожанькая «Там-там».

У «Томе первом» нельга не заўважыць выпеставанасьць кожнага трэку — бачна, што музыкі паставіліся да запісу з усёй магчымай адказнасьцю. У гукарэжысэра атрымалася перадаць усю вакальную харызму Ганны, і пры гэтым не пераўтварыць астатніх музыкаў у банальную групу суправаджэньня. Па выніку «Sounduk» гучыць проста выдатна.

Sounduk — Том первый, West Records, 2011

Тузін Гітоў

« Назад

Soundэфир


Сделаем чудо вместе!

Рассылка

Здесь можно подписаться на рассылку «новостей из сундука»:
Ваш e-mail