Ганна Хітрык: «Быть кем-нибудь из такого, что поёт»
10 чэрвеня гурт «S°unduk» прэзэнтаваў у Менску свой першы альбом «Том першы». Пасьля вымушанага пераносу з 31 траўня было шмат хваляваньняў, прычым ня толькі ў салісткі гурта Ганны Хітрык: як усё пройдзе, колькі будзе людзей, а раптам шмат хто здаў квіточкі?… А, можа, наадварот: новыя людзі квіткі панабывалі?
І тым радасьней было патрапіць у душную ад таго, што такую поўную, залю і эмацыйна пражыць дзьве насычаныя тэатральна-канцэртныя дзеі.
Ганна — па-новаму асабліва прыгожая, яркая, энэргічная ня тое, што пераконвала, але ўпэўнена сьцьвярджала, што канцэрт адбываецца зусім не 10 чэрвеня, а 31 траўня — у апошні дзень вясны, і што заўтра — толькі заўтра — наступіць лета.
Таму бясспрэчна «вясновая» прэзэнтацыя надзіва аўтабіяграфічнага альбому была канцэртам-прысьвячэньнем, падзякай, расповедам. Ганна ўзгадвала людзей, якія дапамагалі ў выданьні дыска, расказвала пра іх гісторыі, прысьвячала ім іх любімыя песьні.
«Сапраўдныя людзі ўсё робяць проста так, і мне на гэта так шанцуе!»
І як прыемна было акунуцца ў гэтую знаёмую сяброўска-сямейную атмасфэру! Якая пранікае праз усе збудаваныя гадамі заслоны душы, дакранаецца да глыбока схаванага, абдымае сваёй дабрынёй і выступае сьлязьмі.
І людзі - самых розных узростаў, цэлымі семь'ямі…
І гукі дзіцячых галасоў, дзіцячыя танцы ў праходзе, маленькія рукі, якія працягваюць на сцэну кветкі…
А форумцы! Ужо даўно своеасаблівая «сям'я» гурта — у фае зьбіралі подпісы ў падтрымку прыняцьця закона аб годным стаўленьні да бяздомных жывёлаў.
І падзяка сем'ям удзельнікаў гурта, якія «вытрымалі гэта» — мільённыя хатнія праслухоўваньні, выказаная са сцэны.
І тое, што Ганна са сцэны віншавала зь днём народзінаў і дарыла кветкі Марыі Ігараўне Забары — юнай дачцэ Юлі Глушыцкай.
Як заўжды, было шмат блізкай, добрай, жывой камунікацыі.
«Самае галоўнае для нас — расказваць людзям гісторыі».
І Аня шмат дзялілася. Яна распавядала пра тое, як ў дзень, «калі Сьцяпан (яе сын) - папрасіўся на сьвет, яны з мужам вырашылі ўзяць з Гурскага сабачку («ну так моцна захацелася нам»)» і што «прытулак на Гурскага — зусім не «прытулак». Зачытвала нататку, якую пісала ў дзяцінстве пра тое, як любіць музыку і хоча стаць «чым-небудзь з таго, што сьпявае».
«Калі б я хацела стаць сьпявачкай, то, напэўна б, выглядала і паводзіла б сябе зусім інакш».
Але, відаць, што зусім бясхітрасная Хітрык шчасьлівая тым, якая яна ёсьць.
«О як жа зараз мне лёгка таньчыць! Я раней таксама магла, але старалася ўсё болей верхняй часткай тулава», — заўважершая амаль паўтарагадзінавая дзея праляцела зусім незаўважна. Наяўнасьць другой - прыемна зьдзівіла, а тое, што мы мелі шчасьце пачуць любімыя старыя песьні «ДетиДетей» — радасна ўразіла. І «Крыса», і «Муха» гарманічна і весела суіснавалі разам, у залю ляцеў букецік нявесты, а кожная песьня малявала ва ўяўленьні рознакалярова-жыцьцёвыя карціны. Том толькі першы. І будуць яшчэ. Бо Sounduk «предпочитает слову песню — так гораздо интересней!»
Болей здымкаў: Фотаздымкі з прэзэнтацыі альбому гурта Sounduk «Том Першы».
ыла яна пасьля чарговай тэатральнай «паходкі». «Прыходзьце да мяне на курсы! Я навучу вас прыгожа рухацца!»
Автор: Воля Вітушка